Беларусь і Расія могуць напрыканцы сакавіка аднавіць перамовы наконт газу

Беларусь і Расія могуць напрыканцы сакавіка аднавіць перамовы наконт газу

Напрыканцы сакавіка Беларусь і Расія могуць аднавіць перамовы наконт газу. Пра гэта са словаў віцэ-прэм'ера Уладзіміра Сямашкі паведамляе БЕЛТА.

"Што датычыць коштаў на газ з 2020 па 2024 год, мы з Расіяй пакуль у стадыі перамоваў. Мы павінны былі да канца 2017-га выйсці на нейкія прынцыпы, як будуць фармавацца кошты. Думаю, напрыканцы сакавіка адновім перамовы", — распавёў намеснік прэм'ер-міністра.

Сямашка нагадаў, што ў красавіку 2017 года Беларусь і Расія дамовіліся наконт коштаў на расійскі газ да канца 2019-га. З 2020 года, па яго словах, павінен быць створаны адзіны рынак нафты і газу, але пакуль яшчэ ідуць перамовы. "Зразумела, што мы ставім пытанне так, што кошт газу на мяжы Расіі і Беларусі павінен быць калі не роўны, то вельмі блізкі да кошту газу ў Смаленскай вобласці", — пракаментаваў чыноўнік.

Віцэ-прэм'ер падкрэсліў, што Беларусь мела дзве асноўныя мэты пры уступленні ў ЕАЭС — стварэнне адзінага рынку і агульныя кошты на энерганосьбіты. Ён дадаў, што, па звестках на канец 2017 года, у Расію ідзе 52% беларускага экспарту. Гадоў 10-15 таму, зазначыў Сямашка, у Расію ішло 75-80% беларускага экспарту.

Намеснік прэм'ера сказаў, што перамовы з расійскімі калегамі па цэнах на газ ідуць пастаянна. Па яго словах, апошняя сустрэча з расійскім віцэ-прэм'ерам Аркадзем Дварковічам адбылася ў яго 7 лютага.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі