Беларусь і Расію выключылі з Балонскага працэсу
Беларусь і Расію выключылі з Балонскага працэсу. Адпаведнае рашэнне прыняла Балонская група.
Балонскі працэс — гэта структурная рэформа вышэйшай адукацыі на еўрапейскім кантыненце. Беларусь стала яго часткай у 2015 годзе. Гэта дало пэўныя магчымасці (акадэмічныя абмены, прызнанне дыпломаў за мяжой).
Аднак былі і абавязкі па забеспячэнні ўсіх стандартаў. Сярод іх — забеспячэнне акадэмічных свабод. Не толькі гэты стандарт, але і многія іншыя ў Беларусі не выконваліся і не выконваюцца дагэтуль.
Як распавядала Еўрарадыё, у красавіку Беларусь адхілілі ад прадстаўніцтва ў Балонскім працэсе. Прычынай стала падтрымка, якую афіцыйны Мінск аказаў агрэсіі Расіі супраць Украіны.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.