Беларус Кудзін сёння сустрэнецца з зоркай сусветных баёў без правіл

Беларус Аляксей Кудзін сустрэнецца на рынгу з расіянінам Аляксандрам Волкавым.  Кудзін — шматразовы чэмпіён свету сярод аматараў па муай-тай у суперцяжкай вазе, які жыве ў Маладзечне. Але імя сабе Аляксей зрабіў на прафесійным рынгу так званых баёў без правіл, ці ММА.

Расіянін Аляксандр Волкаў з’яўляецца сапраўднай зоркай. Ён быў чэмпіёнам свету ў арганізацыі Bellator. А пасля таго, як саступіў тытул, правёў ужо чатыры паядынкі, у якіх атрымаў перамогі накаўтамі.

Двубой Кудзін-Волкаў адбудзецца ў Краснадары ў межах шоў Union Pro Fight увечары 21-га лютага.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі