Беларусь можа згубіць магчымасць атрымаць еўрапейскія крэдыты

"Крэдыты Еўрапейскага інвестыцыйнага банка - фактычна адзіная магчымасць
фінансавага ціску на Мінск, якую мае Еўрасаюз", - заявіла ў інтэрв'ю польскаму выданню "Gazeta Wyborcza" віцэ-прэзідэнтка ЕІБ Марта Гаецка. На перыяд да 2013 года банк мае 3,7 мільярдаў еўра на праекты для Расіі, Украіны, Малдовы і Беларусі. Размарозіць выданне крэдытаў Беларусі можа рашэнне Савета ЕС, кажа Гаецка. Гэта не адбудзецца, калі ціск на польскую меншасць у Беларусі працягнецца.

На сённяшні дзень ЕІБ мае прапановы на беларускія праекты памерам каля 500 мільёнаў еўра. Агулам да 2013 года Беларусь магла б атрымаць да мільярда еўра, перадае словы Гаецкай "Gazeta Wyborcza".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі