Беларусь на 4 месцы ў свеце па колькасці зняволеных журналістаў
За кратамі ў свеце сотні журналістаў
Беларусь на 4 месцы ў свеце па колькасці зняволеных журналістаў (летась было трэцяе месца). Іх 40 чалавек (у канцы 2023-га было 39). Найбольшая колькасьць журналістаў за кратамі ў Кітаі — 124. Пра гэта сведчыць штогадовы даклад праваабарончай арганізацыі "Рэпарцёры без межаў".
У турмах у свеце ўтрымліваецца 550 журналістаў (на 7% больш, чым у 2023-м). Сёлета пазбаўленне волі прысудзілі 72 журналістам. Іх агульны тэрмін — больш за 250 гадоў. Напярэдадні ў Беларусі пачалі судзіць палітзняволенага журналіста Ігара Карнея.
54 журналісты былі забітыя ў гэтым годзе ў сувязі з выкананнем прафесійных абавязкаў. Гэта найменшы паказчык за апошнія 20 гадоў.
У 2024-м Беларусь заняла 167-е месца ў Сусветным індэксе свабоды прэсы.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.