Беларусь не будзе прадаваць акцыі “Нафтана” ў 2008 годзе

Беларусь не будзе прадаваць акцыі прадпрыемства “Нафтан” у 2008 годзе. Пра гэта заявіў намеснік міністра эканомікі Алег Мельнікаў. Ён прызнаў наяўнасць “знешняга інвестара”, але адзначыў, што пакуль няма канкрэтнага плана па продажу прадпрыемства і “канкрэтнае рашэнне” яшчэ не прынятае.

Нагадаем, днямі шэраг СМІ паведамілі, што на “Нафтане”, нібыта, адбылася аператыўная нарада, на якой кіраўніцтва паведаміла аб магчымасці куплі больш за 50% акцый прадпрыемства расійскай кампаніяй “Лукойл”.

Аднак гэтую інфармацыю ні кіраўніцтва “Нафтана”, ні прэс-служба расійскай кампаніі не каментавалі.

БелаПАН

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі