Беларусь не дамовілася пра зніжку на расійскі газ

 Беларусь не дамовілася пра зніжку на расійскі газ

Мінск і Масква не дамовіліся пра зніжку на расійскі газ для Беларусі. Пра гэта агенцтву ТАСС паведаміў 13 студзеня намеснік міністра энергетыкі Расіі Анатоль Яноўскі.

Перамовы наконт зніжкі на кошт газу вялі віцэ-прэм'еры Беларусі і Расіі Уладзімір Сямашка і Аркадзь Дварковіч. "Пакуль не дамовіліся, новай даты сустрэчы няма", — перадаў вынікі перамоваў Яноўскі.

Ён дадаў, што гаворка на перамовах ішла ўжо не пра 10-адсоткавую зніжку. Чыноўнікі абмяркоўвалі абсалютныя лічбы, а не адсоткі.

Напрыканцы 2015 года Уладзімір Сямашка заявіў, што бачыць падставы для істотнага зніжэння коштаў на расійскі газ з Новага года. На канец 2015-га расійскі газ пастаўляўся ў Беларусь па кошце 142 долары 37 цэнтаў за тысячу кубаметраў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі