Беларусь не дэмакратызуецца, але гатовая нармалізаваць адносіны з Амерыкай

У Расіі і ЗША не атрымаецца дэмакратызаваць Беларусь — такую заяву зрабіў учора Аляксандр Лукашэнка ў часе сваёй рабочай паездкі па Мінскай вобласці 13 жніўня, паведамляе БелаПАН. Кіраўнік краіны  таксама пэўны ў тым, што расійскае і амерыканскае кіраўніцтва не маюць ніякіх тайных дамоўленасцяў наконт Беларусі.
 
Расія рэзка памяняла сваю пазіцыю, лічыць Лукашэнка. Яна спрабуе схіліць кіраўніка Беларусі, але гэта бесперспектыўна і бессэнсоўна, заявіў ён. Разам з тым беларускі бок гатовы палепшыць адносіны з ЗША. Са словаў Лукашэнкі, ёсць шмат тэмаў для перамоваў, ёсць прапановы з амерыканскага боку. Таму Беларусь гатовая і здольная нармалізаваць адносіны з Амерыкай.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі