Беларусь ніколі не ахвяруе незалежнасцю пад эканамічным ціскам – Лукашэнка
Расія несправядліва адносіцца да Беларусі як да партнёра па саюзнай дзяржаве, пазбаўляючы Мінск прэферэнцый у эканамічнай сферы.
Такую заяву ў інтэрв’ю РИА “Новости” і тэлеканалу Russia Today зрабіў Аляксандр Лукашэнка. Ён выказаў шкадаванне, што Масква “фактычна не аплачвае тыя функцыі, якія Беларусь выконвае, ахоўваючы, у прыватнасці, заходнія межы Расіі”.
У той жа час, Лукашэнка заявіў, што Беларусь ніколі не ахвяруе сваёй незалежнасцю і не пойдзе на палітычныя саступкі ў адказ на жорсткую эканамічную палітыку, якую Масква праводзіць у адносінах Мінска.