Беларус Pan Savyan выступіў на Нацыянальным стадыёне ў Варшаве

Pan Savyan — Дзмітрый Саўян

Pan Savyan — Дзмітрый Саўян / @pan_savyan

На канцэрце на Нацыянальным стадыёне ў Варшаве выступіў беларускі спявак Pan Savyan. Пра гэта ён расказаў у сацыяльных сетках.

На стадыёне прайшоў канцэрт польскіх зорак. Беларуса запрасілі выступіць у якасці госця.

Pan Savyan імкнуўся да выступу на галоўным стадыёне Польшчы ўвесь апошні год. Пра сваё жаданне ён казаў на кастынгу конкурсу "Mam Talent Polska". У сваім акаўнце ў TikTok ён нават запісаў мэту — PGE Naradowy. Пасля выступу ён пракаментаваў: "Калі мары спраўджваюцца, дык чаму б не марыць?"

Дзмітрый Саўян родам з Беларусі, выступаў як стэндап-комік. Да пачатку расійскай агрэсіі ён жыў у Кіеве, але потым перабраўся ў Польшчу. У Варшаве ён скончыў двухгадовы акцёрскі курс.

Сёлета Pan Savyan падаваў заяўку для адбору на "Еўрабачанне" ад Польшчы. Таксама ён удзельнічаў у конкурсе "Mam Talent Polska", даў некалькі сольных канцэртаў, а яго песні гучалі на польскіх радыёстанцыях.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі