Беларусь павысіла тарыфы на транзіт расійскай нафты
Тарыфы на транспартоўку нафты па магістральных трубаправодах, якія знаходзяцца ў распараджэнні беларускіх прадпрыемства, вырастуць на 10,4%. Такое рашэнне змешчанае ў пастанове міністэрства эканомікі №2, якая апублікаваная 22 студзеня на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.
Паводле гэтай пастановы, тарыф па маршруце Унеча (Высокае) — Адамава Застава складзе 267,32 расійскага рубля за тону нета (без уліку ПДВ), па маршруце Унеча (Высокае) — Броды — 114,82 расійскага рубля.
Тарыф па маршруце Невель (Вялікія Лукі) — Полацк — Высокае на паслугі па прыёме і транспартоўцы нафты для далейшага замяшчэння па кірунках — Нямеччына, Чэхія, Славакія, Польшча, Венгрыя, Украіна складзе 32,31 расійскага рубля.
Апошнім разам Беларусь павышала тарыфы на транспартаванне нафты з 1 ліпеня 2015 года.
Дакумент набывае моц з 1 лютага 2016 года, інфармуе БЕЛТА.