“Беларусь перадусім!”: ці магчыма такое — стрым з Рудкоўскім

Пётр Рудкоўскі / Еўрарадыё
Пётр Рудкоўскі / Еўрарадыё

Чарговую хвалю… дыскусій на высокім узроўні накалу эмоцый і непаразумення паміж народамі нарадзіла рашэнне Нобелеўскага камітата наконт таго, каму прысудзіць прэмію міру за 2021 год. Як высветлілася, і далі не тым, і не ў тым складзе, і не ў такой паслядоўнасці, і… І ўвогуле, беларусы яшчэ адкажуць за тое, што не спынілі напад расійскіх акупантаў на Украіну з беларускай тэрыторыі. Якая пасля гэтага прэмія міру за 2021 год?! 


Ці варта звяртаць увагу на прэтэнзіі і абвінавачанні ў сацыяльных сетках? Допісы на беларускую тэму прадстаўніка Офіса Зяленскага, экс-рэдактара газеты “Праўда Гайдукевіча” Міхаіла Падаляка і кіраўніка Інстытута будучыні Юрыя Раманенкі — адлюстраванне пазіцыі афіцыйнага Кіева адносна Беларусі? Як беларусам навучыцца ставіць інтарэсы сваёй нацыі і краіны на першае месца і ці варта гэтаму вучыцца? На гэтыя ды іншыя пытанні адказваюць акадэмічны дырэктар Беларускага інстытута стратэгічных даследаванняў Пётр Рудкоўскі і дырэктар Інстытута сусветнай палітыкі Яўген Магда.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі