Беларусь плануе сёлета атрымаць кітайскі крэдыт на 3,5 мільярда юаняў
Беларусь плануе да канца 2019 года атрымаць ад Банка развіцця Кітая крэдыт на 3,5 мільярда юаняў. Пра гэта заявіў міністр фінансаў Максім Ермаловіч, перадае БЕЛТА.
"Падпісаны мемарандум аб прыцягненні крэдыту на 3,5 мільярда юаняў. Цяпер ідзе адпрацоўка ўмоваў яго прыцягнення", — патлумачыў чыноўнік. Ён удакладніў, што гэтая сума ў эквіваленце складае больш за 500 мільёнаў долараў.
Раней Ермаловіч ужо расказваў, што Мінфін плануе замясціць частку расійскіх крыніц на кітайскім рынку.