Беларусь разлічвае на зніжэнне стаўкі транзіту нафты праз Украіну
Беларусь разлічвае на зніжэнне стаўкі транзіту на электраэнергію і венесуэльскую нафту з боку Украіны ў рамках урэгулявання фінансавых абавязацельстваў, якія з'явіліся паміж суб'ектамі гаспадарання ў 90-я гады ў сувязі з пераходам краін на нацыянальныя валюты. Пра гэта паведаміў надзвычайны і паўнамоцны амбасадар Беларусі ва Ўкраіне Валянцін Вялічка сёння на прэс-канферэнцыі ў Кіеве. "Зразумела, што наўрад ці сёння хтосьці можа казаць — выкладзі нейкую суму. Але ёсць шляхі такога двухбаковага развіцця. Мы купляем вялікую колькасць электраэнергіі — сёлета 2,5 млрд. кВт гадзін. Апроч таго, яшчэ 1,5 млрд. кВт гадзін пастаўляецца праз Беларусь у Літву. Мы венесуэльскую нафту транспартуем праз Украіну. Тут таксама ёсць магчымасці зніжэння таго ж транспартнага тарыфу", — сказаў Валянцін Вялічка.
Беларускі дыпламат пры гэтым падкрэсліў, што Беларусь ніколі не прапаноўвала разглядаць пытанне ўрэгулявання фінансавых абавязацельстваў суб'ектаў гаспадарання як знешнюю дзяржаўную запазычанасць Украіны перад Беларуссю.
"Мы ніколі не казалі пра нейкі доўг, мы гаварылі пра пытанні фінансавага характару. Усе былі раней прывязаныя да расійскага рубля, і пры пераходзе на нацыянальныя валюты былі зафіксаваныя некаторыя сумы. Яны інтэрпрэтаваліся, змяншаліся, падпісваліся дамовы на ўзроўні кіраўнікоў дзяржаў і ўрадаў", — патлумачыў амбасадар.
У той жа час пасол Беларусі не стаў казаць аб ўзаемасувязі праблемы ўрэгулявання фінансавых абавязацельстваў з працэдурай абмену граматамі аб ратыфікацыі Дагавора пра дзяржаўную мяжу ад 1997 года. "Мы ратыфікавалі, стаіць пытанне аб абмене ратыфікацыйнымі граматамі. Для людзей, якія жывуць на 1080 км гэтай мяжы, гэта ніяк не адбіваецца. Гаворка ідзе ўжо пра перспектыву, пра інтэграцыйны працэс Украіны ў Еўрасаюз", — адзначыў дыпламат.
На яго думку, абмен ратыфікацыйнымі граматамі не з'яўляецца "вострым пытаннем", паколькі ні адзін з бакоў не мае тэрытарыяльных прэтэнзій адзін да аднаго.
"Зразумела, што ёсць жаданне пачаць хутчэй дэмаркацыю межаў. Думаю, што яно спакойна вырашыцца з разуменнем зацікаўленых бакоў", - дадаў дыпламат.
Нагадаем, пасол Украіны ў Беларусі Раман Бяссмертны нядаўна заявіў, што Украіна прызнала 134 млн. долараў запазычанасці перад Беларуссю. Дыпламат падкрэсліў, што беларускі бок звязвае фінансавыя абавязацельствы Украіны з дэмаркацыяй украінска-беларускай мяжы.