Беларусь разлічвае, што ў 2010 годзе газ будзе каштаваць як і летась — 150$

Беларусь разлічвае на захаванне кошту на расійскі газ у 2010 годзе на ўзроўні мінулага года. Пра гэта заявіў генеральны дырэктар ААТ "Белтрансгаз" Уладзімір Маёраў, перадае БЕЛТА. Па яго словах, беларускі бок разлічвае, што расійскі газ у сярэднім за год будзе каштаваць каля 150 долараў за 1 тысячы кубаметраў. Разам з тым ён адзначыў, што кошт газу залежыць ад ваганняў коштаў на нафту і таму можа вагацца ў рамках 145-160 долараў за 1 тысячы кубаметраў.

Уладзімір Маёраў адзначыў, што Беларусь прапанавала Расіі ўдзельнічаць у шэрагу перспектыўных праектаў у сферы энергетыкі, у прыватнасці, у будаўніцтве новага блока Бярозаўскай ДРЭС, стварэнні новага заводу на базе ААТ "Гродна Азот" і іншых. Прапанаваны праект праграмы беларуска-расійскага супрацоўніцтва ў газавай сферы. Гэтыя прапановы цяпер разглядаюцца расійскім бокам.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі