Беларусь рыхтуе інвестыцыі ў нафтавую галіну Эквадора
Урад гэтай краіны падпісаў пагадненні з двума замежнымі кампаніямі, а сярод іх і з "Беларуснафтай".
Беларусь будзе інвеставаць у нафтавую галіну Эквадора. 16 красавіка ўрад гэтай краіны падпісаў пагадненні з двума замежнымі кампаніямі — чылійскай Enap і "Беларуснафтай". Гаворка ідзе пра радовішчы ў правінцыі Пастаса.
Як інфармуе РІА "Новости", агульны аб'ём замежных інвестыцый толькі на пачатковым этапе ацэньваецца на суму 100 мільёнаў долараў (у будучыні спатрэбіцца яшчэ 385 мільёнаў долараў). Дакладная сума беларускіх інвестыцый пакуль невядомая. Паведамляецца, што ствараецца кансорцыум з удзелам Эквадора, Беларусі і Чылі. Тэрмін кантракту на аказанне паслуг складзе 20 гадоў.
Міністр стратэгічных сектараў Эквадора Рафаэль Паведа заявіў, што акрамя падпісаных кантрактаў, "ёсць і важны стратэгічны альянс з сяброўскімі краінамі".
Фота: Fotolia, mapoftheworld.ru