Беларус спрабаваў вывезці з Украіны кантрабандай кнігі ХІХ стагоддзя
Друкаваную кантрабанду выявілі ўкраінскія памежнікі ў нашага суайчынніка, які вяртаўся на радзіму 10 лістапада.
Здарэнне адбылося ў пункце пропуску "Выступовічы", куды грамадзянін Беларусі прыбыў на аўтамабілі "Аўдзі". У багажніку машыны памежнікі знайшлі дзве кнігі — "Біблія" і "Псалом 118-ы", надрукаваныя ў 1891 годзе, паведамляе dpsu.gov.ua.
Царкоўныя выданні перададзеныя кампетэнтным органам. Ці з'яўляюцца гэтыя выданні культурнай і гістарычнай каштоўнасцю, высветліць экспертыза.
Тым часам беларуса прыцягнулі да адказнасці.