Беларусь створыць другую авіякампанію для міжнародных перавозак

"Ёсць даручэнне прадпрыемству "Гроднаавія" стварыць другую міжнародную пасажырскую авіякампанію", — цытуе яго словы РІА "Новости". Паводле слоў Сівака, новая кампанія павінна стварыць канкурэнцыю авіякампаніі "Белавія".

Як адзначыў міністр, ўжо ідзе прапрацоўка бізнес-плана праекта, які мусіць прайсці зацверджанне ў Мінтрансе. Чакаецца, што гродзенская авіякампанія ў працэсе рэфармавання зменіць назву. Нагадаем, дагэтуль яна аказвала паслугі па грузавых перавозках па ўнутраных і міжнародных авіялініях самалётамі АН-30, Ан-26 і Ан-32, аказвае турыстычныя (у межах нашай краіны) паслугі, а таксама паслугі па паветраных здымках.

Авіякампанія "Белавія" здзяйсняе рэгулярныя пасажырскія рэйсы ў больш за 40 аэрапортаў Еўропы і Азіі. У яе паветраным парку налічваецца 26 самалётаў.

Фота — ria.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі