Беларусь сёння пакінулі 17 дыпламатаў ЗША

Злучаныя Штаты амаль напалову скарацілі колькасць супрацоўнікаў свайго пасольства ў Мінску.

Да гэтага часу не апрацоўваюцца заявы беларусаў на атрыманне візы. Аказваюцца толькі консульскія паслугі амерыканскім грамадзянам.

"Дзеянні ўладаў Беларусі заслугоўваюць шкадавання і дэманструюць, што афіцыйны Мінск пайшоў па шляху канфрантацыі і ізаляцыі замест супрацоўніцтва і дэмакратычных рэформ. Мы хацелі б бачыць іншыя адносіны з Беларуссю, аднак гэта магчыма толькі пасля таго, як урад Беларусі прадэманструе сваю павагу да правоў чалавека і асноўных свабод", - адзначыў у сваёй заяве прэс-сакратар Дзярждэпартамента ЗША Шон Маккормак.

Нагадаем, што дыпламатычны канфлікт пачаўся 7 сакавіка, калі ў Беларусь для кансультацый быў адкліканы пасол Міхаіл Хвастоў. А пасля настойлівых рекомендацый беларускага боку пасол ЗША ў Беларусі Карэн Сцюарт пакінула Беларусь 12 сакавіка. Пасля амерыканскаму боку было рэкамендавана скараціць колькасць супрацоўнікаў дыпмісіі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі