Беларусь у бліжэйшыя гады чакаюць экстрэмальныя прыродныя з’явы

Павелічэнне колькасці экстрэмальных прыродных з’яваў на тэрыторыі Беларусі прагназуюць спецыялісты ў сувязі з глабальнымі зменамі клімата на планеце.  Паводле словаў дырэктара дэпартамента па гідраметэаралогіі Мінпрыроды Марыі Гермянчук, гэтыя з’явы найперш звязаныя з ападкамі. Таму спецыялісты засцерагаюць ад будаўніцтва дарог і жылля ў паводканебяспечных месцах.

Мінпрыроды ўжо распрацавала адмысловую праграму, у адпаведнасці з якой эканоміка Беларусі мусіць быць адаптавана да працы ў новых кліматычных умовах.

Інтэрфакс

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі