Беларусь – Украіна: Букмекеры аддаюць перавагу гасцям
Сярэдні каэфіцыент на перамогу украінцаў складае 2, беларусаў – 3.
На нічыю таксама каля 3. Такія каэфіцыенты выставілі канторы William Hill, Bwin, “Алімп”.
Перамога патрэбная абодвум зборным. Беларусь у папярэднім матчы згуляла ўнічыю з Люксембургам, Украіна дома прайграла славакам.
Пачатак матча на “Барысаў-Арэне” ў 21.45. На раніцу 9 кастрычніка было прададзена 8 тысяч квіткоў. Пабачыць гульню можна будзе і па тэлебачанні, жывая трансляцыя на канале “Беларусь 2”.