Беларус, украінец і расіянка ўвайшлі ў фінал міжнароднага конкурсу піяністаў

Беларусь на конкурсе прадстаўляе 20-гадовы піяніст Уладзіслаў Хандоги / pixabay
Беларусь на конкурсе прадстаўляе 20-гадовы піяніст Уладзіслаў Хандоги / pixabay

Музыканты з Беларусі, Украіны і Расіі выйшлі ў фінал прэстыжнага міжнароднага конкурсу піяністаў імя Вана Кліберна.

Беларусь у фінале конкурсу прадстаўляе 20-гадовы піяніст Уладзіслаў Хандогі. Ён нарадзіўся ў Мінску ў сям'і музыкантаў-цымбалістаў

Уладзіслаў Хандоги пра сябе

“Мне падабалася назіраць, як мой брат грае на піяніна. Я імкнуўся падбіраць яго мелодыі, мама ўбачыла гэта і прывяла мяне ў музычную школу”, — расказвае музыка.

Дваццацігадовы піяніст ужо выйграў Міжнародны конкурс піяністаў Ferrol у 2021 годзе ў Іспаніі і Міжнародны конкурс піяністаў у Сан-Рэма ў Італіі.

У фінале Хандоги зайграе канцэрт для фартэпіяна з аркестрам Фрыдэрыка Шапэна і канцэрт для фартэпіяна з аркестрам Сяргея Рахманінава.

Украіну прадставіць піяніст Зміцер Чоні. Расію — піяністка Ганна Генюшене.

C 1997 гады глядзець выступы лепшых піяністаў свету можна анлайн. Сачыць можна тут.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі