Беларусь vs Белоруссия
Расійскія СМІ навучацца правільна называць нашую краіну толькі праз некалькі год З пачатку восені Расія жыве паводле новага правапісу. Менавіта тады чатыры слоўнікі рускай мовы атрымалі статус афіцыйных. У некаторых СМІ пачалі пагаворваць пра тое, што згодна з новымі правіламі ўсе расіяне павінны будуць называць нашую краіну "Беларусь", а не "Белоруссия", як яны прызвычаіліся ў савецкія часы. "Комсомольская правда в Белоруссии" так і казала: маўляў, расійскія мовазнаўцы прызналі, што выкарыстоўваць слова "Белоруссия" нельга — толькі "Беларусь".
Нягледзячы на гэтыя спадзяванні, расійская прэса і тэлебачанне ўпарта кажуць "Белоруссия" — і ўсё тут. У дырэкцыі па сувязях з грамадскасцю тэлеканала ОРТ не лічаць гэта памылкай.
ОРТ: “Па-руску гэта гучыць так, як мы за савецкім часам казалі: і "Украіна", і "Белоруссия". Гэта што, такая ўжо грубая памылка?”
Але наш званок быў зафіксаваны, і супрацоўніца канала абяцала перадаць нашую заўвагу рэдактарам.
У прэс-службе канала "Вести" Еўрарадыё адказалі, што ў выпусках навінаў нашая краіна называецца так, як і трэба — яны спецыяльна звяралі паводле слоўнікаў.
Вести: “Разумееце ў чым рэч, ёсць граматычныя нормы, а ёсць — як кажуць людзі. Як кажуць людзі — ніхто вам не растлумачыць чаму. Але ў выпусках навінаў у нас ўсё правільна называецца, калі звернеце ўвагу. Не так даўно на гэта звярнула ўвагу нашае кіраўніцтва і было дадзена заданне спраўдзіць норму і пісаць тытры паводле нормы. У "Вестях" кажуць так, як прадпісвае норма рускай мовы".
Што ж гэта за норма такая? Глядзім выпуск навінаў на тэлеканале "Вести".
Выпуск навінаў: "Президент Белоруссии не знает, что Россия оказала его стране финансовую помощь на 3 миллиарда долларов. По словам Кудрина, президент Белоруссии дважды…"
У пошуках праўды Еўрарадыё звярнулася ў Інстытут рускай мовы імя Вінаградава пры Расійскай акадэміі навук. Як насамрэч у Расіі называецца нашая краіна, пытаем.
Інстытут рускай мовы: "Калі карыстацца слоўнікам Левашова "Геаграфічныя назвы", то правільныя два варыянты ("Беларусь" і "Белоруссия"). Слоўнік выдадзены ў 2000 годзе. У простай мове выкарыстоўваецца і той, і той варыянт. Наколькі я ведаю, зараз ідзе тэндэнцыя да варыянта "Беларусь". Нават нейкія дакументы прымаюць паціху. Акрамя гэтага, ва ўсіх пастановах, якія прымаюцца на ўзроўні ААН, пішацца "Беларусь", а не "Белоруссия". Таму верагодней за ўсё, што хутка ў рускай мове будзе толькі форма "Беларусь". Але пакуль правільныя абодва варыянты".
А што тычыцца тых чатырох слоўнікаў, дык там увогуле няма такіх слоў як "Беларусь" ці "Белоруссия", адказалі нам у інстытуце.
Інстытут рускай мовы: "Там такога няма. Там слоўнікі граматычны, арфаэпічны, але не тыя слоўнікі, ў якіх ёсць геаграфічныя назвы".
То бок, расіянам пакуль што дазволена казаць "Белоруссия" і нічога ім за гэта не будзе. Але беларускі бок працягне настойваць на змене нормы. Супрацоўніца Інстытута беларускай мовы і літаратуры Ала Кірдун кажа, што гэтая праблема часта закранаецца на розных канферэнцыях.
Ала Кірдун: "Трэба казаць "Беларусь", таму што гэтая назва замацаваная ў Канстытуцыі. Беларусь — і толькі так. На гэтую памылку ўжо не аднойчы звярталася ўвага на пэўных канферэнцыях і нават на беларускім тэлебачанні гэтаму быў спецыяльна прысвечаны рэпартаж".
Вядомы беларускі журналіст Павел Шарамет, калі вёў эфіры на маскоўскіх тэлеканалах, сам вымушаны быў казаць "Белоруссия".
Павел Шарамет: "Беларусь да гэтага часу ў большасці СМІ Расіі называюць "Белоруссия". Калі я вёў эфіры на Першым канале (ОРТ), я кіраваўся нормамі рускай мовы, таму я казаў "Белоруссия".
Але з цягам часу норма паціху пачынае накіроўвацца ў бок "Беларусі".
Павел Шарамет: "Некалькі год таму існавалі рознагалоссі. Нават у афіцыйных дакументах расійскага МЗС было напісана "Республика Белоруссия" і гэтая норма распаўсюджвалася на ўсе афіцыйныя дакументы ў Расійскай Федэрацыі. Але зараз усё больш дамінуе назва Беларусь".
І сапраўды на сайтах дзяржаўных органаў Расійскай Федэрацыі зараз не сустрэць фармулёўкі "Республика Белоруссия", толькі “Рэспубліка Беларусь”. Але асобна “Белоруссия” яшчэ выкарыстоўваецца.
Аднак Павел Шарамет спадзяецца, што праз колькі год "Беларусь" пераможа.
Павел Шарамет: "Мяркую, што канчатковы выбар таго, як пісаць назву беларускай дзяржавы, зойме яшчэ некалькі год. І мне здаецца, што канчаткова пераможа назва "Беларусь".
Калаж з выкарыстаннем матэрыялаў Вікіпедыі