Беларус вёз з Украіны цэнтнер сала кантрабандай
108 кг свежага свінога сала, якое везлі кантрабандай, выявілі супрацоўнікі Брэсцкай мытні ў пункце мытнага афармлення "Олтуш", паведамляе прэс-служба мытні.
Кантрабанду вёз 66-гадовы жыхар Маларыцкага раёна, які ехаў на аўтамабілі "Мерсэдэс" з Украіны. Пад дном багажнага аддзялення машыны мытнікі выявілі тайнік — спецыяльную металічную канструкцыю. У хованцы мужчына вёз незадэклараваныя 108 кг сала — без ветэрынарнага кантролю.
На мужчыну склалі адміністрацыйны пратакол. А яго аўтамабіль (1989 года выпуску) да суда забралі — як сродак для правозу кантрабанды.