Беларус вывозіў кантрабандай расіян, якія папрасілі прытулку ў Літве

Беларус вывозіў кантрабандай расіян, якія папрасілі прытулку ў Літве

Літоўскія памежнікі на мяжы з Польшчай 29 жніўня затрымалі грамадзяніна Беларусі, які незаконна спрабаваў вывезці за мяжу траіх расіян, піша ru.delfi.lt. 

24-гадовы беларус кіраваў аўтамабілем "Шкода Актавія" з польскімі нумарамі. У кіроўцы быў від на жыхарства ў Польшчы. 

Пасажырамі ў машыне былі грамадзяне Расіі — 32, 59 і 64 гадоў. Гэта дзве жанчыны і мужчыны. Расіяне папрасілі ў Літве прытулак, але збіраліся выехаць, не дачакаўшыся рашэння. 

Расіяне мелі дакументы, выдадзеныя Цэнтрам рэгістрацыі замежнікаў ў Пабраде. Яны мелі права на 24 гадзіны пакінуць Цэнтр рэгістрацыі замежнікаў і перамяшчацца па тэрыторыі Літвы. Замежнікі скарысталіся магчымасцю і спрабавалі выехаць у Заходнюю Еўропу.

Беларуса ўзялі пад варту за незаконную перавозку нелегалаў праз мяжу. Суд пастанавіў пакінуць яго пад вартай на два месяцы. Вядзецца расследаванне. 

Грамадзян Расіі вярнулі ў Цэнтр рэгістрацыі замежнікаў. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі