Беларус выйграў 1,5 мільёна долараў у міжнародным покерным турніры

Беларус выйграў 1,5 мільёна долараў у міжнародным покерным турніры

Мікіта Бадзякоўскі стаў чэмпіёнам аднаго з турніраў WSOP (Сусветная серыя покера), паведамляе "Наша Ніва".

У турніры бралі ўдзел 113 пакерыстаў, якія заплацілі за гэта па 50 тысяч долараў. Першае месца прынесла Бадзякоўскаму 1 462 043 долары і залаты чэмпіёнскі бранзалет. 

Бранзалет за перамогу ў турніры WSOP лічыцца самай прэстыжнай спартыўнай узнагародай у покеры. З 2011 года на Сусветнай серыі покера былі разыграныя 58 бранзалетаў.

30-гадовы ўраджэнец Мазыра Мікіта Бадзякоўскі з'яўляецца адным з самых паспяховых пакерыстаў з постсавецкай прасторы. Спецыялізаваныя выданні змясцілі яго на 13-ы радок самых паспяховых гульцоў у гісторыі. На яго рахунку больш за 28 мільёнаў долараў выйгрышаў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі