Беларусь з 1 траўня знізіла экспартныя пошліны на нафту і нафтапрадукты

З 1 траўня Беларусь знізіла экспартныя пошліны на нафту і нафтапрадукты, якія вывозяцца за межы мытнай тэрыторыі Еўразійскага эканамічнага саюза. Адпаведную пастанову днямі прыняў беларускі ўрад.

Стаўка экспартнай пошліны на сырую нафту паніжаная з $130,8 да $116,5 за адну тону. Пошліна на прамагонны бензін — з 111,1 долара да 99 долара за 1 тону, на таварныя бензіны — з $102 да $90,8. Пошліна на лёгкія, сярэднія дыстыляты складзе 55,9 долара за адну тону (раней — $62,7), такая ж стаўка пошліны ўстаноўлена і ў дачыненні да дызельнага паліва, бензолу, талуолу, ксілолаў, змазачных і інш.

БЕЛТА адзначае, што гэтыя стаўкі ўстанаўліваюцца ў памерах, якія роўныя стаўкам, уведзеным у Расіі. Папярэдняе змяненне ставак вывазных мытных пошлінаў адбылося 1 красавіка, тады яны павысіліся.

Фота: ria.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі