Беларусь заклікалі прыняць больш жорсткія меры дыстанцыявання

Беларусь заклікалі прыняць больш жорсткія меры дыстанцыявання

Прадстаўнік Сусветнай арганізацыі аховы здароўя ў Беларусі Батыр Бердыклычаў заявіў, што нашай краіне ва ўмовах аб'яўленай пандэміі каранавіруса варта прыняць больш жорсткія меры дыстанцыявання, паведамляе TUT.by. Ён падкрэсліў, што з канца сакавіка ў нашай краіне ідзе рэзкі рост захворванняў. Бердыклычаў згодны з міністрам аховы здароўя Уладзімірам Каранікам, што пік COVID-19 у Беларусі чакаецца ў канцы красавіка — у пачатку траўня. Калі дагэтуль заражэнні былі за кошт людзей, якія прыязджалі з-за мяжы, то ў далейшым — за кошт  перадачы інфекцыі сярод мясцовага насельніцтва, кажа прадстаўнік Сусветнай арганізацыі аховы здароўя. І ў гэтай сітуацыі важна прымаць больш жорсткія меры, аж да каранціна, каб замарудзіць павелічэнне колькасці заражаных каранавірусам.

А ў нашай краіне, як вядома, дагэтуль не прыпынена першынство краіны па футболе і кубкавыя матчы. На стадыёны дапускаюцца заўзятары.

Батыр Бердыклычаў раіць не чакаць піка каранавіруса, а прымаць рашэнне ўжо цяпер.

На раніцу 9 красавіка ў Беларусі налічваецца 1486 выпадкаў COVID-19, з іх на лячэнні знаходзіцца 1331 чалавек, памерлі 16 чалавек. За апошнія суткі дадалося 420 выпадкі заражэння і 3 выпадкі смерцяў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі