У Беларусі ад COVID-19 памерлі яшчэ 3 чалавекі, заражаных ужо 1486
У Беларусі на 6-ю гадзіну раніцы 9 сакавіка па афіцыйных звестках зарэгістравана 1486 выпадкаў заражэння каранавіруснай інфекцыяй COVID-19. За суткі дадалося 420 чалавек. На лячэнні знаходзіцца 1331 чалавек (учора — 976). Ачунялі 139 пацыентаў (у сераду было 77), памерлі 16. За суткі дадалося трое ахвяр, папярэднія два дні памерлых не было. На сайце stopcovid.belta.by паведамляецца, што людзі памерлі ў Мінску (1 чалавек) і ў Віцебскай вобласці (2 чалавекі). Але было вядома пра смерць 8 красавіка ў Барысаве фельчара хуткай. Няўжо ён не ўлічаны?
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.