Беларусь запусціць у серыйную вытворчасць мадэрнізаваны танк Т-72БМЭ

Мадэрнізаваны танк Т-72БМЭ / bte.by
Мадэрнізаваны танк Т-72БМЭ / bte.by

У Беларусі ў наступным годзе пачнуць серыйную вытворчасць мадэрнізаванага танка Т-72БМЭ. Пра гэта ў эфіры СТВ заявіў старшыня Дзяржкамваенпрама Дзмітрый Пантус. Паводле яго словаў, выпрабаванні па мадэрнізацыі зараз завяршаюцца. Беларускую мадыфікацыю танка Т-72 ён ацаніў як вельмі паспяховую працу і эканамічна выгадны праект.

"Пачынаючы з наступнага года, мы будзем мадэрнізаваць дадзеныя вырабы ў інтарэсах Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь", — сказаў Пантус.

Беларускай мадэрнізацыяй танка Т-72 займаліся на 140-м рамонтным заводзе ў Барысаве. "Пры мадэрнізацыі выкарыстаны апошнія дасягненні ў галіне стварэння сістэм кіравання агнём, назірання, абароны ад сучасных сродкаў паражэння", — так апісваюць беларускую версію на сайце "Белтэхэкспарта". На танку ўсталяваны новы прыцэльны комплекс з цеплавізійным прыцэлам, узмоцненая бранявая абарона, павялічаная рухавасць за кошт усталявання больш магутнага рухавіка. У Менску кажуць, што "характарыстыкі танка максімальна набліжаныя да характарыстыках самых найноўшых танкаў тыпу Т-90".

У 2019 годзе танк Т-72БМЭ паказвалі на парадзе з нагоды 3 ліпеня. Праўда, тады яго правезлі на платформе.

Беларусь запустит в серийное производство модернизированный танк Т-72БМЭ
Танк Т-72БМЭ на парадзе з нагоды 3 ліпеня / TUT.BY

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі