Беларусь займае 27-е месца ў рэйтынгу еўракубкавага сезону 2013/14

Больш за ўсё ачкоў пакуль на рахунку мінскага "Дынама" — тры ачкі (за кожную перамогу камандзе налічаецца два балы, якія ў кваліфікацыі падзяляюцца на два). На рахунку футбольнага клуба "Мінск" — 1,5 бала, адзначае goals.by.



Нагадаем, што БАТЭ і "Шахцёр" ужо не папоўняць скарбонку краіны, бо абодва клубы выбылі з розыгрышу еўракубкаў.



Такім чынам, Беларусь мае каэфіцыент 1,375 і размяшчаецца ў сезоннай табліцы каэфіцыентаў на 27-м месцы. Наша краіна паднялася на 10 пазіцый.



У табліцы каэфіцыентаў за пяць сезонаў Беларусь па-ранейшаму размяшчаецца на 20-м месцы.



Фота — uefa.com
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі