Беларусь зможа збіваць балістычныя ракеты (відэа)

Пра гэта стала вядома на ваенна-прамысловым форуме MILEX-2014, які праходзіць у Мінску. Нібыта, "Расабаронэкспарт" гатовы пастаўляць у Беларусь зенітныя ракетныя комплексы, якія пакуль ёсць на ўзбраенні толькі расійскай арміі, паведамляе тэлеканал АНТ.

У першы дзень працы форума гаворка ішла і пра стварэнне сумесных прадпрыемстваў. Вось што сказаў прысутны на MILEX-2014 прэм'ер-міністр Міхаіл Мясніковіч:

"Трэба ствараць сумесныя кампаніі, беларуска-расійскія. Не важна, дзе рэзідэнцтва будзе знаходзіцца... Выстава садзейнічае таму, каб вырашаць тыя пытанні, якія, магчыма, дзесьці "правісалі" ў кабінетах чыноўнікаў".

Зенітны ракетны комплекс С-400 "Трыумф" прызначаны для ліквідацыі самалётаў, у тым ліку стратэгічнай авіяцыі, балістычных ракет і іншых сродкаў паветранага нападу. У адрозненне ад С-300, якія ёсць на ўзбраенні беларускага войска, С-400 валодае значна большымі тактыка-тэхнічнымі магчымасцямі. На ўзбраенні расійскай арміі "Трыумф" знаходзіцца з 2007 года.

Фота — БЕЛТА

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі