Беларусам прапануюць скінуцца на вяртанне рэдкай кнігі Казіміра Малевіча

Беларусам прапануюць скінуцца на вяртанне рэдкай кнігі Казіміра Малевіча

На краўдфандынгавай платформе Ulej стартаваў збор сродкаў на вяртанне ў Беларусь рэдкай кнігі мастака Казіміра Малевіча. "Бог не скінуты. Мастацтва. Царква. Фабрыка" — адзіны філасофскі трактат аўтара "Чорнага квадрату", выдадзены пры яго жыцці. 

Малевіч напісаў кнігу ў 1920-м годзе. 2000 асобнікаў кнігі выйшлі з тыпаграфіі ў 1922 годзе. Пасля гэтага кніга стала часткай філасофскай працы мастака "Супрэматызм. Сусветы як беспрадметнасць, ці вечны супакой".

Нядаўна кніга была знойдзена ў прыватнай калекцыі. Кіраўніцтва "Віцебскага цэнтру сучаснага мастацтва" захацела выкупіць трактат і вярнуць яго на радзіму. Чакаецца, што 23 лютага, у дзень нараджэння Казіміра Малевіча, фундатары збяруцца ў Мінску і ўрачыста перададуць рэдкую кнігу "Віцебскаму цэнтру сучаснага мастацтва" а таксама паслухаюць нефармальную лекцыю дырэктара музею пра цэнтр і жыццё Малевіча ў Віцебску.

Казімір Малевіч быў звязаны з Віцебскам з 1919 па 1935 год. Ён кіраваў майстэрняй у Народнай мастацкай вучэльні, якую ўзначальваў Марк Шагал. У гэты перыяд ён арганізаваў групу УНОВИС (зацвярджальнікі новага мастацтва), чытаў лекцыі і пісаў трактаты.

Беларусам прапануюць скінуцца на вяртанне рэдкай кнігі Казіміра Малевіча
Вокладка кнігі / ulej.by

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі