Беларусам, якіх не знайшлі ваенкаматы, пагражаюць закрыць выезд з краіны

Баец тэрытарыяльнай абароны ў Беларусі / sb.by
Баец тэрытарыяльнай абароны ў Беларусі / sb.by

Беларусам, якіх не знайшлі ваенкаматы "для зверкі ўліковых даных", пагражаюць абмежаваць выезд з краіны. Пра гэта заявіў ваенны камісар Брэсцкай вобласці Алег Канавалаў. "Пачынаючы з лютага месяца, хутчэй за ўсё, будуць ужытыя абмежаванні на выезд з тэрыторыі Рэспублікі Беларусь і, магчыма, нейкія яшчэ абмежаванні", — кажа ён.

Днямі ў Мінабароны Беларусі заявілі, што не знайшлі толькі 5% ваеннаабавязаных (у Брэсцкай вобласці — 3%). Адзначалася, што мерапрыемствы гэтай праверкі ўжо скончаныя і задача выкананая. Пагрозы ж пра магчымую забарону на выезд з краіны могуць сведчыць пра тое, што ваенкаматы не знайшлі значна больш ваеннаабавязаных, а не названыя 5%. І "мерапрыемствы праверкі", а дакладней пошуку працягваюцца.

Пазней Мінабароны заявіла, што заява Канавалава "недакладная", ніякіх абмежаванняў уводзіць не плануецца.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі