Беларусаў ад 18 да 55 гадоў абавязалі здаваць адбіткі пальцаў

Абавязковая дактыласкапія ўсіх ваеннаабавязаных ад 18 да 55 гадоў будзе ўведзена ў Беларусі. Адпаведны законапраект у двух чытаннях прыняла Палата прадстаўнікоў.

Як паведаміў міністр унутраных спраў Анатоль Куляшоў, гэта палепшыць працу праваахоўных органаў па папярэджанні, выяўленню і расследаванню злачынстваў, перадае БелаПАН.

Па словах міністра, цяпер праводзіцца добраахвотная дактыласкапія. На 1 снежня “пальчыкі адкаталі” у 1,4 мільёна чалавек. Сярод іх — 850 тысяч ваеннаабавязаных. Адмовіліся ад гэтай працэдуры каля 22 тысяч чалавек.

Куляшоў адзначыў, што правядзенне дактыласкапіі дапамагло выявіць звыш 3 тысяч супадзенняў з адбіткамі, выяўленымі на месцах злачынстваў. Сярод іх — крадзяжы, забойствы, згвалтаванні і рабаванні.

Закон набывае моц праз тры месяцы пасля яго апублікавання.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі