Беларусаў чакаюць еўрапейскія зніжкі?
Урад Беларусі дазволіў айчынным прадпрыемствам у снежні 2008 і студзені 2009 прадаваць тавары ніжэй за сабекошт. Цяпер у нашых крамаў ёсць шанец паказаць беларусам, што такое сапраўдныя зніжкі. У Еўропе пачаліся калядныя распродажы. Напрыклад, у Варшаве канапу можна набыць за 83 долары, стол для тэлевізара за 17, а касцюм Дзеда Мароза за 3. Мінскія гарадскія ўлады ўслед за захадам вырашылі парадаваць жыхароў сталіцы сваімі зніжкамі. Але ў дзяржаўных крамах пра гэта яшчэ нічога ня ведаюць.
Упраўленне Мінгарвыканкама паведаміла, што мінскія крамы у снежні пачнуць распрадаваць тавары па зніжаных коштах. Такі падарунак вырашылі зрабіць гарадскія ўлады менчукам. Еўрарадыё абзваніла буйныя універмагі Мінска і даведалася, што калядных зніжак пакуль няма, пра іх нават не чулі. У Гандлёвым доме "На Нямізе", напрыклад, дзейнічаюць свае зніжкі, якія не датычацца Новага года.
ГД "На Нямізе": Сёння дзейнічаюць зніжкі: на тэлевізары - 5%, на халадзільнікі - 7%. Плюс 2% зніжка, калі вы купляеце тавар у першую ці апошнюю гадзіну працы крамы. Навагодніх зніжак пакуль няма - можа, з 15 снежня штосьці будзе.
Эканаміст Леанід Злотнікаў гаворыць, што вялікія зніжкі ў Беларусі пакуль немагчымыя. Таму што ўлады занадта кантралююць цэнаўтварэнне на дзяржаўных прадпрыемствах, якіх у краіне тры чвэрці ад усёй колькасці.
Леанід Злотнікаў: У нас 75% ВУП ствараецца на дзяржаўных прадпрыемствах. То бок нашая вытворчасць фактычна - дзяржаўныя прадпрыемствы. Яны вельмі кантралююцца з пункту гледжання завышэння ці заніження цаны. У нас вельмі жорсткае цэнаўтварэнне, жорсткі кантроль за ўключэнне выдаткаў у сабекошт. Калі заходняя фірма можа сябе дазволіць спачатку выставіць вялікі кошт, а потым знізіць яго - нашыя ж прадпрыемствы не могуць ужыць гэткія маркетынгавыя стратэгіі, таму што не маюць права завысіць цану.
Каб узровень беларускіх зніжак дасягнуў еўрапейскага, трэба стаць рынкавай краінай, лічыць Леанід Злотнікаў.
Леанід Злотнікаў: Трэба стаць рынкавай краінай. Бо тыя маркетынгавыя стратэгіі ды зніжкі могуць ужывацца толькі ў рынкавай эканоміцы, дзе самі вытворцы вырашаюць, што і па якім кошце вырабляць.
Тым часам "Interfax.by" паведамляе пра зніжэнне коштаў у мінскіх буціках. Вось у гэтым ўжо прагледжвае нешта еўрапейскае: зніжкі ад 20 да 60%. Але ж буцікі гандлююць толькі імпартным адзеннем. Ці будуць калядныя паніжэнні коштаў на аргтэхніку і тавары беларускай вытворчасці - пакуль невядома.