Беларусаў могуць запрасіць на будаўніцтва і рэканструкцыю дарог у Казахстан

Беларусаў могуць запрасіць на будаўніцтва і рэканструкцыю дарог у Казахстан

Будаўніцтвам і рэканструкцыяй аўтадарог у Казахстане могуць заняцца беларускія падрадчыкі. Адпаведныя дамоўленасці абмяркоўваліся падчас сустрэчы старшыні камітэта аўтамабільных дарог Міністэрства па інвестыцыях і развіцця Казахстана Мерэка Пшэмбаева з кіраўніцтвам холдынгу “Белаўтадор”.

На сустрэчы ў Мінску абмяркоўваліся магчымыя накірункі двухбаковага супрацоўніцтва. Візіт быў арганізаваны дзеля развіцця дамоўленасцяў, дасягнутых на сустрэчы ў Астане падчас наведвання беларускай дэлегацыяй ХІІ Міжнароднай выставы “Казаўтадор-2015”.

Казахстанскі Камітэт аўтамабільных дарог выступае асноўным заказчыкам па інфраструктурных праектах, якія фінансуюцца за кошт Міжнародных фінансавых арганізацый. Сярод іншага, у 2015-2019 гадах павінны рэалізаваць 11 аўтадарожных праектаў, агульная працягласць дарог складзе 7 тысяч кіламетраў, інфармуе БЕЛТА са спасылкай на беларускі Дзяржаўны камітэт па маёмасці.

Фота: kapital.kz

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі