Беларусаў стала меней яшчэ на 1,2 тысячы чалавек

Як мяркуюць спецыялісты Нацыянальнага статыстычнага камітэту, гэта звязана з перавышэннем колькасці памерлых над колькасцю народжаных — натуральнае змяншэнне насельніцтва склала 3 тысячы 621 чалавек. Разам з тым паболела мігрантаў: іх прыехала 2 тысяч 432 чалавекі. Гэта значна кампенсавала натуральнае змяншэнне.  



У студзені-сакавіку ў Беларусі нарадзілася 27,7 тысяч дзяцей — на 400 чалавек меней, чым у той жа перыяд летась. Але ж пры гэтым палепшыўся каэфіцыент нараджальнасці ў цэлым па краіне — 11,9 на тысячу жыхароў (летась было 11,8), перадае БЕЛТА.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі