Беларусаў з балгарамі рассудзяць чэхі і ісландцы

УЕФА прызначыла арбітраў на адборачныя матчы чэмпіянату Еўропы па футболе паміж нацыянальнымі зборнымі Беларусі і Балгарыі.

Газета "Прессбол" паведамляе, што сустрэчу 2 чэрвеня ў Мінску будуць абслугоўваць чэхі Яраслаў Яра, Міраслаў Зламал, Антанінаў Кардула. Рэзервовы арбітр – Иржи Йех.


Арбітрамі ў матчы, што адбудзецца 6 чэрвеня ў Сафіі выступяць ісландцы Крысцін Якабсан, Сігурдур Цюрлейфсон і Эйнар Сігурдсан. Рэзервовы суддзя – Магнус Цюрысан.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі