Беларусаў з лёгкай формай COVID-19 і нецяжкімі пнеўманіямі будуць лячыць дома

Беларусаў з лёгкай формай COVID-19 і нецяжкімі пнеўманіямі будуць лячыць дома

Міністэрства аховы здароўя выдала загад, згодна з якім пацыенты з лёгкай і бессімптомнай формай каранавіруса COVID-19 і нецяжкімі пнеўманіямі будуць лячыцца дома. Загад №433 ад 15 красавіка падпісаў міністр Уладзімір Каранік.

Дома будуць лячыць лёгкія і сярэднецяжкія пнеўманіі, не звязаныя з каранавірусам. Лячыцца дома змогуць пацыенты да 55 гадоў без спадарожных захворванняў, а таксама пацыенты ад 55 гадоў з нязначнай спадарожнай паталогіяй. Абавязковая акалічнасць — здавальняючыя побытавыя ўмовы і догляд з боку блізкіх. 

Лекар павінен аглядаць такога пацыента не радзей як 1 раз у 3 дні, у астатні час яго стан кантралюецца праз тэлефон. Калі стан пацыента пагоршыцца, яго даставяць у шпіталь.

Пацыентаў з COVID-19, у якіх захворванне працякае ў лёгкай форме або без сімптомаў, таксама пакінуць дома. Шпіталізаваць іх плануецца толькі ў выпадку, калі немагчыма ізаляваць па месцы жыхарства. 

Медагляды такіх пацыентаў будуць праходзіць на 1-ы, 7-ы і 14-ы дзень. Калі з'явіцца падазрэнне на пнеўманію, чалавек даставяць у лякарню для камп'ютарнай тамаграфіі грудной клеткі. Калі пнеўманія пацвердзіцца, пацыента шпіталізуюць, у адваротным выпадку — адвязуць дадому. 

На сёння ў Беларусі зарэгістравана 4204 выпадкі заражэння каранавірусам. 40 пацыентаў з COVID-19 памерлі.  

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі