Беларусаў з вялікім бел-чырвона-белым сцягам выдварылі з арэны ў Стакгольме (ФОТА)
За 7 хвілінаў да канца матчу Беларусь-Славенія сябры “Беларускай Нацыянальнай Памяці” разгарнулі на трыбуне вялікі бел-чырвона-белы сцяг.
У гэты момант на беларусаў накінулася ахова і выдварыла іх з арэны. Матывавалі свае дзеянні ахоўнікі тым, што сцяг перашкаджае тэхніцы бяспекі. Пра тое, што бел-чырвона-белыя сцягі — гэта “палітычная сімволіка”, размова ўжо не ішла. Пра гэта Еўрарадыё распавёў кіраўнік БНП Анатоль Міхнавец.
Перад гэтым прадстаўнікі хакейнай арэны ў Стакгольме спрабавалі перашкодзіць сябрам “Беларускай Нацыянальнай Памяці” вывесіць маленькія бел-чырвона-белыя сцягі. Свае дзеянні яны таксама матывавалі тым, што сцягі могуць перашкодзіць тэхніцы бяспекі.
Аднак калі беларусы запатрабавалі прынесці ім правілы тэхнікі бяспекі на паперы, прадстаўнікі арэны гэтага зрабіць не змаглі і дазволілі вывесіць маленькія сцягі.
Нагадаем, у напружаным матчы беларусы перайгралі славенцаў 4:3. Лік адкрылі сапернікі, вызначыўся капітан Томаж Разінгар. Але яшчэ да канца першага перыяда Ілля Казнадзей аднавіў раўнавагу. У другой палове матчу вызначыўся Аляксандр Кітараў. У заглючнай частцы Марцэл Родман зраўняў лік. Праз некалькі хвілін Андрэй Філічкін зноў вывеў нашу зборную наперад. За 5 хвілін да канца славенцы рэплізавалі большасць, але праз 27 секунд Аляксей Угараў паставіў пераможную кропку ў гульні.
З'явілася відэа выдалення заўзятараў з арэны ў Стакгольме за бел-чырвона-белы сцяг