"Беларусбанк" адмяніў абмежаванні на перавод рублёў у валюту праз карткі

"Беларусбанк" адмяніў абмежаванні на перавод рублёў у валюту праз карткі

"Беларусбанк" адмяніў забарону на пераводы рублёў у валюту праз карткі. Пра гэта паведаміла прэс-служба ўстановы.

Як паведамляла Еўрарадыё, адпаведнае абмежаванне банк увёў 26 сакавіка з 14:00. Паведамленне пра гэта з'явілася на сайце фінансавай установы, але сёння ўжо знікла. 

"Беларусбанк" адмяняў выдачу ў банкаматах валюты па рублёвых картках, пераводы ў замежнай валюце праз рублёвыя карткі, папаўненне валютных рахункаў праз такія карткі і г.д. Пры гэтым "Беларусбанк" не забараняў трымальнікам сваіх картак рабіць адпаведныя дзеянні праз банкаматы іншых банкаў. 

Сёння гэтае паведамленне знікла з сайта "Беларусбанка". 

У каментары onliner.by крыніца з банкаўскай сферы распавяла, што іншыя банкі былі ў шоку ад такога рашэння. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі