Беларусікія і расійскія міліцыянты знішчылі адзін з відаў злачыннасці

Галоўныя міліцыянты Віцебскай, Магілёўскай, Пскоўскай і Смаленскай абласцей правялі нараду ў Віцебску. Яны абмяркоўвалі, як і далей разам супрацьстаяць памежнай злачыннасці. Паводле кіраўніка ўпраўлення ўнутраных спраў  Віцебскай вобласці Леаніда Фармагея, расійскія і беларускія міліцыянты добра разумеюць адзін аднаго таму, што большасць з іх скончылі адны і тыя ж навучальныя ўстановы яшчэ ў савецкі час і карыстаюцца аднымі і тымі ж метадамі работы.

Так, за два гады яны амаль знішчылі такі від злачыннасці, як перагоны статкаў свойскай жывелы праз мяжу. Асноўнымі праблемамі памежнай злачыннасці кіраўнікі абласных міліцэйскіх упраўленняў лічаць наркатрафік і кантрабанду, у тым ліку сурагатаў спіртнога.

Ядвіга Сташэўская, Еўрарадыё, Віцебск

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі