Беларуска адмовілася ад тытула чэмпіёнкі свету па тайскім боксе

Беларуска Ала Івашкевіч адмовілася ад тытула чэмпіёнкі свету WKN на турніры па тайландскім боксе "Вялікая васьмёрка-2010".
Саперніцай нашай суайчынніцы ў вагавай катэгорыі да 56,8 кг была галандка Джаана Енджэйчык, інфармуе БЕЛТА. Суддзі прысудзілі перамогу Але, аднак яна такі вердыкт палічыла несправядлівым. На думку нашай суайчынніцы, у гэты вечар мацнейшай была яе саперніца. Такім чынам, чэмпіёнкай свету WKN стала Джаана Енджэйчык.

У паядынку за тытул пераможца турніру "Вялікая васьмёрка-2010" змагаліся беларус Андрэй Кулебін і прадстаўнік Азіі Судсакорн. На жаль, нашаму суайчынніку была залічана тэхнічная параза.

Беларус Дзмітры Валент у паядынку за званне чэмпіёна свету па версіі Саюзу незалежных прамоўтараў "Каралі рынгу" адолеў галандца Тарэка Слімані. А вось наш Ігар Клімовіч саступіў тытул чэмпіёна свету па версіі WKN у катэгорыі да 62,1 кг украінцу Багдану Лукіну. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі