Беларуска Алена Ляшкевіч — чэмпіёнка свету па муай-тай сярод прафесіяналаў

Беларуска Алена Ляшкевіч — чэмпіёнка свету па муай-тай сярод прафесіяналаў

Беларуска Алена Ляшкевіч — чэмпіёнка свету па муай-тай (тайскім боксе) сярод прафесіяналаў. Яна выйграла рашаючы паядынак у вагавай катэгорыі да 45 кг. Ён прайшоў у Ганконгу. Саперніцай беларускі была кітаянка Гандзі Ву.

Як паведамляе прэс-служба Мінспорту, Алена правяла бой упэўнена і агрэсіўна. У выніку суддзі аднагалосна аддалі ёй перамогу.

Алене Ляшкевіч 24 гады. Яна — ураджэнка Асіповіцкага раёна.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі