Баец UFC Андрэй Арлоўскі аб'явіў пра завяршэнне кар'еры
Андрэй Арлоўскі
Беларускі баец, былы чэмпіён UFC Андрэй Арлоўскі аб'явіў пра завяршэнне кар'еры. У 45 гадоў. "Мой шлях даўжынёю ў 24 гады... падышоў да лагічнага завяршэння", — напісаў ён у Instagram. І дадаў, што "гэта толькі канец адной главы" ў яго ММА-кар'еры, "а так яшчэ ўсё наперадзе!"
У найбліжэйшых планах Арлоўскага — адпачынак з сям'ёй, пасля якога ён абяцае навіны.
Андрэй Арлоўскі — першы беларус, які стаў чэмпіёнам UFC у цяжкай вазе (2005-2006). У яго найбольшая колькасць паядынкаў (38) і найбольшая колькасць перамог (23). Доўгі час лічыўся адным з вядучых байцоў у свеце ў змяшаных адзінаборствах.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.