На Гомельшчыне праз палітыку закрылі найбуйнейшы клуб дзюдо "Прайд"

Канстанцін Палей

Канстанцін Палей / vk.com

На Гомельшчыне праз палітыку закрылі найбуйнейшы клуб дзюдо "Прайд". У 50 групах у Гомелі і Жлобіне займалася больш за тысячу дзяцей (у тым ліку з асаблівасцямі развіцця). Клуб заснаваў майстар спорту па дзюдо Канстанцін Палей. У лютым Гомельскі гарвыканкам адмовіў "Прайду" ў дзяржаўнай акрэдытацыі, піша @flagshtok.

Афіцыйна прычынай адмовы чыноўнікі назвалі невыкананне нейкіх крытэрыяў. Насамрэч верагодная прычына ў пратэснай актыўнасці Палея. У 2020-м ён быў пад адміністрацыйным арыштам, падпісаў зварот спартсменаў супраць гвалту сілавікоў. Хутчэй за ўсё, гэта і не дазволіла прайсці акрэдытацыю, якую ў Беларусі зрабілі абавязковай для ўсіх спартыўных клубаў.

Цяпер з дзецьмі будзе займацца паплечнік Канстанціна Палея Яўген Сёмачкін — з'явіўся клуб "Леон". У ім будуць працаваць трэнеры з "Прайда".

На Гомельшчыне праз палітыку закрылі найбуйнейшы клуб дзюдо "Прайд"

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі