Беларуска Арына Сабаленка прайграла ў фінале тэніснага турніру ў Перце
Беларуская тэнісістка Арына Сабаленка (№ 295 у рэйтынгу WTA) прайграла ў фінале турніру ў аўстралійскім Перце з прызавым фондам 25 тысяч долараў.
У вырашальным паядынку яна саступіла Арыне Радзівонавай (№ 276) з Аўстраліі — 1:6, 1:6.
Напярэдадні яшчэ адна беларуска, Аляксандра Сасновіч (№ 98) саступіла ў другім крузе кваліфікацыі на турніры ў Досе Яне Чапелавай са Славакіі — 4:6, 3:6.