Беларуска Дар'я Домрачава ўвайшла ў дзясятку самых багатых біятланістак
Па выніках мінулага сезона, у якім яна фінішавала на другім радку агульнага заліку.
Дар'я Домрачава зарабіла за сезон 131 400 еўра прызавых, з іх 110400 — у асабістых гонках, 20000 — за выніковую пазіцыю ў генеральнай кваліфікацыі, за нашэнне чырвонага біба — 1000 еўра.
На першым месцы па прызавых — нарвежка Тора Бергер з 277 800 еўра, на трэцім — немка Марыям Геснер — 96 025 еўра, інфармуе "Прессбол".
Домрачавай 27 гадоў. Мінулы сезон для яе аказаўся неадназначным. Беларуская біятланістка, якая лічылася фаварыткай, выйграла толькі тры гонкі Кубка свету і дзевяць разоў трапляла ў лік прызёраў.
Лукашэнка на каленях цалаваў дзяржаўны сцяг, а Домрачава прысягала (відэа)
Фота — "Прессбол"