Беларуска на польскім конкурсе прыгажосці стала “Міс грацыяй” (фота, відэа)
12 ліпеня ў Любліне выбралі “Міс Палонія Люблінскага ваяводства 2013”. У фінальнай частцы конкурса прыгажосці ўзяло удзел 18 дзяўчын.
Тытул “Міс грацыя” атрымала беларуска Ірына Шэршань. Дзяўчына таксама атрымала ад штодзённік Dziennik Wschodni спецыяльны тытул “Miss Polonia Dziennika Wschodniego”, паведамляе выданне.